Хто не любіць падарожнічаць?!

08.07.2024

Хто не любіць падарожнічаць?! Напэўна, няма ў свеце такога чалавека, які б не марыў здзейсніць кругасветнае падарожжа! Сёння выхаванцы летняга аздараўленчага лагера гімназіі трапілі на планету Падарожнікаў. Дзеці ўсіх трох атрадаў мелі магчымасць ажыццявіць віртуальную экскурсію "Смаргонь ад А да Я". Чарговы раз пераканаліся, што маленькая радзіма - гэта чароўны куточак са шматлікімі выдатнымі мясцінамі, якія захапляюць сваёй непаўторнасцю і маляўнічасцю, цікавай гісторыяй узнікнення.
Таксама ў 10 дзень адпачынку з захапленнем удзельнічалі ў гульнёвай праграме "Касмічныя выратавальнікі". І, канешне, не абышоўся дзень вандраванняў без гульні " Хутчэй,вышэй, мацней ", у якой змаглі паказаць не толькі сваё фізічныя здольнасці, але і ўменне працаваць у камандзе, падтрымліваць і дапамагаць адзін аднаму.
Пазнавальным быў для вандроўнікаў інфармацыйны калейдаскоп "Аб чым раскажа QR-код", а заўтра будзе магчымасць праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці.
З нецярпеннем чакаем новых прыгод!

поделиться в: