Аттестация педагогов

Обязательные условия допуска педагогического работника к аттестации

(п.18 Инструкции о порядке проведения аттестации педагогических работников)

Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляюцца:

  • адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;
  • наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - пятай i сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20-1 дадзенай Iнструкцыi) у адпаведнасцi з часткамi першай, другой i шостай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi; (в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 № 46);
  • засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiраўнiцкiх работнiкаў i спецыялiстаў, акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - шостай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi, у тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам. (в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 № 46).

Абавязковымi ўмовамi допуску для педагагiчных работнiкаў, якiя прэтэндуюць на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", акрамя пералiчаных у абзацах другiм - чацвёртым часткi першай дадзенага пункта, з'яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, якi абагульнены i выкарыстоўваецца iншымi настаўнiкамi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, публiкацый у навукова-метадычных i iншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых i iнфармацыйных тэхналогiй, выкарыстання эфектыўных педагагiчных формаў, метадаў i сродкаў навучання.

Нормативная база аттестации