Паэты-юбіляры

Выстава-падарожжа “Таленавітыя і натхнёныя”

развернуть

Прайсці па шляху Я. Коласа і завітаць у госці да Я. Купалы шасцікласнікі гімназіі змаглі, калі наведалі ў студзені выставу-падарожжа “Таленавітыя і натхнёныя”, якая была арганізавана ў гарадской бібліятэцы. Ля выставы для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту супрацоўнікі бібліятэкі правялі віктарыну “Жыццё на стагоддзі” па старонках жыцця і творчасці песняроў зямлі беларускай.

 

свернуть

Гульня “Разумнікі і разумніцы”

развернуть

З нагоды святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа 16 верасня ў  6 класе была праведзена гульня “Разумнікі і разумніцы” (па жыццёваму і творчаму шляху Я. Купалы і Я.Коласа). Вучні чыталі вершы, разгадвалі крыжаванкі, знаёміліся з творчасцю і жыццём пісьменнікаў. Мерапрыемства прайшло ў цікавай і добразычлівай абстаноўцы. Гімназісты яшчэ раз мелі магчымасць пераканацца ў тым, што нашы класікі пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца і асэнсоўваецца.

свернуть

Конкурс эрудытаў “Славутыя сыны Беларусі: Я.Колас і Я.Купала”

развернуть

Для вучняў 5 класа 17 кастрычніка быў арганізаваны конкурс эрудытаў “Славутыя сыны Беларусі: Я.Колас і Я.Купала”. Спаборнічалі дзве каманды: “Валошкі” і “Рамонкі”. Конкурс складаўся з наступных тураў: “Дзяцінства і юнацтва Я.Купалы і Я.Коласа”, Цікавыя факты з жыцця паэтаў”, “Пазнай творы і герояў”, “Ушанаванне памяці песняроў”. Вучні паказалі добрыя веды па жыцці і творчасці Я.Купалы і Я.Коласа”. Але пераможцамі стала каманда “Валошкі”.

свернуть

Падарожжа “Сцежкамі Я.Купалы і Я.Коласа”

развернуть

10 лістапада захапляльнае падарожжа “Сцежкамі Я.Купалы і Я.Коласа” для дзяцей малодшых класаў правялі вучні 5 “Г” класа. Яны расказалі цікавую інфармацыю пра сям’ю, дзяцінства і юнацтва паэтаў, іх захапленні, пра гарады і вёскі, дзе паэты жылі, вучыліся і працавалі. Напрыканцы падарожжа дзеці разгадвалі крыжаванкі і шарады-загадкі ад Я.Купалы, прачыталі любімыя вершы паэтаў “Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Юрачка” і інш.

свернуть

Гульня-конкурс “I сёння з намі Колас і Купала”

развернуть

16 лістапада вучні 8 класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “I сёння з намі Колас і Купала” (да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў). У час гульні гімназісты змаглі не толькі падагульніць і замацаваць свае веды па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, але і пашырыць свой літаратурны кругагляд.

свернуть

Фестываль дзіцячых малюнкаў

развернуть

Вучні 5 “В” класа 18 лістапада з задавальненнем прынялі ўдзел у фестывалі дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. На конкурс было прадстаўлена 15 работ. Перамогу атрымала Турноўская Марыя, якая стварыла серыю малюнкаў да верша Я.Купалы “Спадчына”.

свернуть

"Сцяжыны песняроў"

развернуть

Вучні 11- ых класаў 22 лістапада правялі пазнавальнае мерапрыемства сярод навучэнцаў 7 “В” і 9 “В” класаў - "Сцяжыны песняроў". Пад гукі ўсім вядомай песні "Мой родны кут..." у выкананні "Песняроў" пачалося знаёмства з сапраўднымі песнярамі нашай літаратуры - Якубам Коласам і Янкам Купалам. Фотаздымкі, асноўныя факты з жыцця паэтаў, карты - схемы родных мясцін класікаў, зварот да выставы кніг, насценгазет прывівалі падлеткам любоў да свайго слова, літаратуры, Радзімы. Завяршылася мерапрыемства віктарынай, якая паказала: матэрыял засвоены!

свернуть
Ещё в этом разделе