Дзень роднай мовы

У 3 "А' класе гімназіі ў Дзень роднай мовы прайшла гульня-віктарына "Родная мова, цудоўная мова! " Дзве каманды "Валошкі" і "Рамонкі" з задавальненнем адгадвалі крыжаванкі, рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі лагічныя заданні. У спаборніцтве паміж камандамі перамагло сяброўства.

У 3 "В" класе гімназіі прайшла гульнёвая праграма "Таямніцы роднай мовы". Падчас мерапрыемства вучні паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці. Мерапрыемства было вельмі насычаным, што садзейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагі да роднай мовы.
Вучні запісвалі любімыя словы на беларускай мове, састаўлялі сінквейн, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот.
Па малюнках адгадывалі назвы і аўтараў твораў з беларускай літаратуры. З цікавасцю запісвалі словы ў крыжаванку, шукалі словы ў філвардзе, злучалі прыказкі.
Гульнёвая праграма ўсім спадабалася. Дзеці зрабілі выснову - трэба больш чытаць кніг на беларускай мове.

Эксперымент-апытанне “Залацінкі роднай мовы нашымі вуснамі” праводзіўся сярод вучняў 9 класаў гімназіі дзеля выяўлення найбольш ужываемых беларускіх слоў і слоў, якія найбольш падабаюцца сучаснай моладзі. Вучні ахвотна прымалі ўдзел у апытанні і добрасумленна адказвалі. Вынікі эксперымента-апытання з элементамі дадатковай рэальнасці “Залацінкі роднай мовы нашымі вуснамі” прадстаўлены ў выглядзе творчых работ.

У Дзень роднай мовы вучні шостых класаў гімназіі складалі квілт “Родная мова для мяне - гэта…" Дыван складаўся з кветак з адказамі: народны скарб, матчына слова, жаўруковая песня, цуд, цеплыня, пяшчотнасць, прыгажосць, вялікі дар і інш.

У Дзень роднай мовы ў гімназіі прайшла акцыя “Чытанне ўсляпую” па папулярызацыі чытання беларускіх твораў. Вучні 6 “Г” класа выбіралі лепшыя, на іх думку, творы беларускіх аўтараў, якія яны чыталі ў гэтым годзе, у тым ліку і летам, падбіралі цытаты, што прымушаюць падумаць ці вынесці жыццёвы ўрок, а пасля афармлялі лепшыя кнігі ў выглядзе "чытаючых чалавечкаў". Наступным этапам акцыі была прэзентацыя твораў. Яны чыталі цытаты з кніг іншым вучням, тыя называлі аўтара і твор. Абавязкова абмяркоўвалі змест цытаты, прапаноўвалі свае варянты.
Творы былі рознымі па тэматыцы, што радуе. Гэта і апавяданне Алены Васілевіч "Сябры", і вершы Алеся Ставера, Паўлюка Труса, Максіма Багдановіча, казкі Уладзіміра Караткевіча, замалёўкі Івана Грамовіча і Змітрака Бядулі, казкі Якуба Коласа і іншыя.
Аказваецца, чытаць можна цікава, творча і з карысцю.

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Знаўцы роднай мовы" прайшла ў 6-х класах. Вучні разгадвалі загадкі, шарады, метаграмы, прыгадвалі прыказкі, народныя казкі, песні.

21 лютага для вучняў 7 ”Б” класа гімназіі прайшла гульня “Чароўны куфар.” Для правядзення мерапрыемства дзеці былі падзелены на каманды. Мерапрыемства было насычана рознымі гульнямі, конкурсамі не толькі для ўдзельнікаў каманд, але і для балельшчыкаў. Пад небам беларускага слова ўсім было ўтульна, цёпла і весела.

Гульня-квэст “Найвялікшае сонца – мая беларуская мова” запрасіла вучняў восьмых класаў у свет загадак і цудаў нашай моўнай і літаратурнай спадчыны. На кожным прыпынку іх чакалі заданні, выканаўшы якія, гімназісты атрымлівалі пэўную колькасць балаў і фрагмент страчанага паслання. Многія заданні патрабавалі ад удзельнікаў гульні ведаў, упартасці, творчага падыходу, умення ўзаемадзейнічаць у камандзе. Веданне мовы дапамагло пераадолець усе перашкоды і з гонарам прайсці ўсе выпрабаванні.
Мовазнаўчы рынг “Ведай роднае слова!” дапамог гімназістам 8 “А” класа падагульніць свае веды, набытыя на ўроках беларускай мовы.. У час гульні вучні змаглі паказаць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, удасканаліць навыкі групавой работы. Дзве каманды ўдзельнічалі ў рынгу, які складаўся з дзевяці тураў: “Народны скарб”, “ Пабудуйце слова”, “Перакладчыкі”, “Гонка за лідарам”, “Давай карацей”, “Музей сучаснага народнага побыту”, “Складаем пазл”, “Словы, словы, словы…”, “Рэдактар”. Чарговы раз гімназісты змаглі пераканацца, што мова – душа народа, векавы вопыт многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
Інтэлектуальная “Свая гульня” “Мова мая беларуская” , якая прайшла для вучняў пятых класаў, садзейнічала развіццю моўнай культуры асобы, стварэнню атмасферы ўважлівасці, актыўнасці, стымуляванню цікавасці да традыцый і мінулага роднага краю.

Першы перапынак у гімназіі пачаўся з калейдаскопа “Размаўляй са мной па-беларуску”, які меў на мэце звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самай масавай і захапляльнай атрымалася акцыя “Пазнай больш сакавітых беларускіх слоў”, дзе вучням за правільна выкананыя заданні ўручаліся салодкія прызы: папяровыя валошкі-цукеркі і рамонкі з надпісам “Мова-родная – мова модная! Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!“.

Беларускае слова – своеасаблівы рознакаляровы свет, які мы спасцігаем і сэрцам, і розумам. Матчына мова, роднае слова … для гімназістаў гэта не проста прыемныя гукі, а шчымлівая, насычаная эмоцыямі мелодыя нашага жыцця. Кожны раз з таямнічай радасцю і хваляваннем сустракае гэты дзень гімназія.
Распачалося святкаванне з ранішняй сустрэчы «Святкуем разам!». Група актыўных старшакласнікаў разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры сустракалі педагогаў і гімназістаў на першым паверсе ўстановы не толькі ўсмешкамі і шчырымі словамі, але і прыгожай беларускай музыкай. Кожны атрымліваў сімвал свята “Ў” і віншавальную паштоўку.

Конкурс чытальнікаў беларускіх вершаў i малюнкаў, прысвечаны Дню роднай мовы, адбыўся ў вучняў 1" А" класа гiмназii г.Смаргонi.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове настаўнікі, бацькі і вучні прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта "Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў", прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.

Конкурс чытальнікаў беларускіх вершаў, прысвечаны Дню роднай мовы, адбыўся ў 1 "В" класе гімназіі Смаргоні.

https://www.youtube.com/watch?v=eB98y6j3dMM

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Па традыцыі да свята рыхтуюцца ўсё вучні гімназіі. А якое ж свята без віншавальных паштовак? Гэта была цікавая і адказная работа.

16 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, была арганізавана гульня - віктарына “Літарынка” у 1”Б” класе. Вучні яшчэ раз узгадалі, якая мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай краіны і што трэба рабіць, каб наша мова не знікла. Дзеці з ахвотай выконвалі розныя заданні, якія прапанаваў ім настаўнік: “Назаві жывёл”, “Сярод кветак, нібы ў раі, я душой адпачываю”, “Складзі словы”, “Злучы назву з малюнкам”. Вучні яшчэ раз паказалі уменне працаваць сумесна ў групе, браць на сябе адказнасць за вынікі сумеснай дзейнасці. Яшчэ ў гэты дзень школьнікі з дапамогай загадак успомнілі “Ветлівыя словы" і кожны вучань па-свойму адметна праявіў сябе.

Ещё в этом разделе