Театр

Образцовый театр-студия "Современник"

 

История создания и развития нашего театра

развернуть

Тэатральная студыя “Сучаснік” створана ў кастрычніку 1992 года на базе школы-гімназіі № 4 г.Смаргоні. У перыяд з 1992 па 2014 г. нязменным кіраўніком студыі з’яўлялась Скаскевіч Галіна Францаўна, у жніўні 2014 года тэатральную студыю ўзначаліла Ралевіч Паліна Васільеўна. У 2018 – 2020 г. у сувязі з адпачынкам Ралевіч П.В. па догляду дзіцяці да 3-х гадоў кіраўнікамі студыі былі Квяткевіч Л.Я. і Казакевіч З.У. З верасня 2020 г. кіраўніком студыі “Сучаснік” зноў стала Скаскевіч Г.Ф.

Тэатральная студыя “Сучаснік” зарэкамендавала сябе як творчы калектыў, дзе надаецца вялікая ўвага развіццю творчых здольнасцей і эстэтычнаму ўспрыманню прыгожага на сцэне.

Асноўнай мэтай дзейнасці тэатральнай студыі з’яўляецца выяўленне таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для развіцця іх здольнасцей. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ўнутранага свету дзіцяці, развіццю яго творчага патэнцыялу.

Адным з важных момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуару. Улічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей, узровень іх падрыхтоўкі, індывідуальныя магчымасці. Рэпертуар складаецца з твораў беларускіх аўтараў, класікаў рускай і міравой літаратуры, беларускіх і рускіх народных казак.

Скурпулёзна падбіраюцца п’есы для пастаноўкі, прадумаваюцца рэжысёрскія канцэпцыі, удасканальваецца рэпертуар, які мае шырокую жанравую разнастайнасць. Спектаклі заўжды ствараюць атмасферу для цэласнага ўспрымання твора.

Вядзецца пастаянная работа не толькі над выканаўчым майстэрствам юных артыстаў, але і над асобасным развіццём дзяцей. Выхаванцы непасрэдна эмацыянальны, артыстычны, свабодна трымаюцца на сцэне.

Тэатральная студыя “Сучаснік“ з’яўляецца вядомым і любімым калектывам у раёне, які запрашаюць для удзелу ў разнастайных творчых мерапрыемствах. Артысты тэатральнай студыі выязджаюць са спектаклямі ў установы адукацыі горада, а таксама запрашаюць гасцей на свае прэм’еры ў гімназію.

У чэрвені 2017 года на базе тэатральнай студыі працаваў лагер працы і адпачынку “Тэатрум”, які узначальвала Ралевіч П.В. За час работы лагера было праведзена 19 мерапрыемстваў тэатральнага накірунку для летніх аздараўленчых лагераў раёна.

У 2019 годзе ўдзельнікамі тэатральнай студыі арганізаваны дабрачынныя спектаклі і тэатралізаваныя прадстаўленні для дзяцей работнікаў Смаргонскага РВП “Жыллева-камунальная гаспадарка”, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, якія навучаюцца ў ДУА “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”; сумесна з экалагічным клубам гімназіі – экалагічны спектакль “Аднойчы на смеццевай звалцы” на сцэне летняга амфітэатру г. Смаргонь у межах Дзен энергіі.

Цесныя сувязі ўстанавіліся ў тэатральнай студыі гімназіі з тэратэрыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”. На спектаклі запрашаліся інваліды, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны педагагічнай працы.

Кожны год удзельнікі тэатральнай студыі арганізоўваюць Тыдні тэатра “Свет рампы”, якія праходзяць у снежні і маі . У час Тыдняў праводзяцца творчыя справаздачы выхаванцаў студыі перад гледачамі.

У 2017 годзе (Пастанова калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладхі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта № 23 ад 14.12.2017) узорнаму аматарскаму калектыву “Гімназіі г.Смаргоні” тэатральная студыя “Сучаснік” пацверджана найменне “узорны”.

У лютым 2018 года ўзорная тэатральная студыя “Сучаснік” прымала ўдзел у абласным конкурсе тэатральных калектываў і была ўзнагароджана Дыпломам І ступені. Удзельніцы калектыву Козел Бажэна і Дурэйка Аляксандра па выніках конкурсу ўзнагароджаны за лепшую акцёрскую ігру. У сакавіку 2018 г. тэатральная студыя “Сучаснік” атрымала дыплом III ступені рэспубліканскага тэатральнага фестывалю-конкурсу “ART PLANETA. TEATR”.

22 кастрычніка 2020 г. адбылася прэм’ера спектакля па п’есе А.Дударава “Радавыя”, які выносіцца на пацверджанне звання “узорны аматарскі калектыў”. З гэтым спектаклем студыйцы выступілі 5 разоў перад жыхарамі горада.

Кожны тэатральны сезон студыйцы даюць больш 20 спектакляў на розных сцэнічных пляцоўках, выступаюць на разнастайных гімназічных мерапрыемствах, дораць сваім гледачам і паклоннікам радасць ад сустрэчы з мастацтвам тэатра.

свернуть

Репертуар

развернуть

«А кто это против снеговика» В.Ткачоў

«Балада пра бедую вішню» С.Клімовіч

«Божественная комедия» І.Шмак

«Великий капитан» Л.Усцінаў

«Вернуть букву Ё» О.Зверліна

«Волк и семеро козлят» А.Несцярчук

«Душа подушки», О.Жанайдараў

«Зайка-Зазнайка» С.Міхалкоў

«Звёздочка» Н.Шміцько

«Золушка» А.Філатаў

«Как жить?» авторский спектакль

«Как царём хотел стать» В.Кіракова

«Колобок, да курочка Ряба, что еще деду с бабой надо» В.Тронін

«Королевство кривых зеркал» У.Губараў

«Кот Еня – король пельменя» В.Ткачоў

«Кошкин дом» О.Емяльянава

«Кошкин дом» С.Маршак

«Красная Шапочка, трое волчат и золотое правило» Л.Дзікая

«Красная шапочка» Ш.Перо

«Кукольная комедия»

«Кукольное сердце» по п'есе В.Вітковіча і Г.Ягдфельда

«Курочка Ряба» Л.Міхайлава

«Мартышкины истории» Е.Гавура

«Муха Цокотуха» Л. Каштанава

«Педагогика понимания» авторский спектакль

«Последние свидетели» С.Алексіевіч

«Приключения домовёнка Кузи» Т.Александрава

«Принцесса без горошины» Е.Тышчук

«Про Федота-стрельца, удалого молодца» А.Філатаў

«Прыгоды Міхея і Марціна» У.Граўцоў

«Путешествие в страну сказок» С.Андрэева

«Путешествие в страну Фантазий» З.Гарадзецкая

«Радавыя» А.Дудараў

«Репка» по мотывах рускай народнай казкі

«Розовый бантик» К.Степанычава

«Секунды жизни», П.Ралевіч, па п’есе «Дом моего сердца» А.Котляр

«Сказка без подсказки», С.Лежнева

«Сказка про весёлых эльфов и злую колдунью» В.Ілюхаў

«Следствие ведут колобки» Э.Успенскій

«Снежная королева» Е.Шварц

«Снежная королева» Я.Шварц

«Теремок» Л.Юроўская

«Три дня из жизни капитана Соври-голова»

«Трое на острове» У.Губараў

«У войны не женское лицо» С.Алексіевіч

«Урок дочкам» І.А.Крылоў

«Учись, султан» Г.Федзянаў

«Хвастунишка» О.Емяльянава

«Цинковые мальчики» С.Алексіевіч

«Чернобыльская молитва» С.Алексіевіч

«Шишли-Мышли» П.Марозаў

«Это всё мы…» І.Хабарова

 

свернуть