11 лістапада - Міжнародны дзень памяці ахвяр Першай сусветнай вайны

11.11.2022

Хвіліна маўчання
11 лістапада - Міжнародны дзень памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Памяць пра трагічныя падзеі гэтай вайны ў гісторыі чалавецтва з пакалення ў пакаленне захоўваюць людзі розных нацыянальнасцей у розных краінах. Традыцыйна, у гэты дзень гімназісты, настаўнікі, работнікі гімназіі далучаюцца да міжнароднай акцыі.
Акцыю праводзяць Савет народнага музея гімназіі і штаб “Спадчына”, вучні 5-11 класаў разам з педагогамі. Сёння, роўна ў 11.00, замерла гімназія ў Хвіліне маўчання, каб ушанаваць памяць загінуўшых у адной з самых трагічных войн на планеце.